У Кыргызстане забітыя 14 чалавек
11.06.2010 10:21
—
Новости Мира
Як найменей 14 чалавек загінулі ў выніку новай успышкі гвалту на поўдні Кыргызстана. Міністэрства аховы здароўя паведаміла, што прыкладна 150 чалавек былі параненыя.
Радыё Свабода
Паводле паліцыі, у бойках мінулай начы ўдзельнічалі некалькі тысяч чалавек. Групы маладых людзей у Ошы і іншых гарадах вобласці білі вокны, палілі аўтамабілі. Выкарыстоўвалася агнястрэльная зброя.
Напярэдадні пераходны ўрад увёў надзвычайнае становішча ў Ошы і трох суседніх раёнах. У шэрагу паведамленняў непарадкі зьязваюцца з этнічнымі канфліктамі паміж кіргізамі і ўзбекамі.Паўднёвы Кыргызстан быў апірышчам зрынутага ў красавіку прэзідэнта Курманбека Бакіева.
Радыё Свабода