Расійскія дзеці будуць маліцца за Пуціна і Мядзведзева

Источник материала:  
10.06.2010 11:01 — Новости Мира
Адмысловыя малітоўнікі, якія ўтрымліваюць малітвы за прэзідэнта і кіраўніка ураду, раздалі дзецям у Пецярбургу.

Незвычайны падарунак атрымалі ўдзельнікі дзіцячай Таўрычаскай асамблеі, у якой прынялі ўдзел каля 150 таленавітых дзяцей.

Акрамя кніг, прысвечаных гісторыі Расіі, дзецям ўручылі тоненькія брашуры з малітвай за прэзідэнта краіны. Паводле меркавання аўтараў тэксту, кіраўнік дзяржавы адзіны ў двух асобах — Дзмітрыя і Уладзіміра.

Дзіцячая Таўрычаская асамблея адбылася ў Таўрычаскім палацы 1 чэрвеня 2010 г. Яе арганізатарамі выступілі Міжпарламенцкая асамблея СНД, Клуб сяброў Таўрычаскага палаца, капэла «Таўрычаская», прадзюсерскі цэнтр «Арт-Асамблея» і Фонд падтрымкі культурных ініцыятываў «Традыцыя».

Падораная дзецям брашура змяшчае «адаптаваны варыянт малітвы Архангела Міхаілу, які пачынаецца наступным чынам: Госпадзе Божа, Вялікі Цар, пашлі Госпадзе Архангела Твайго Міхаіла на дапамогу рабам Сваім Дзімітрыю і Уладзіміру, абарані іх ад ворагаў бачных і нябачных».


АП, паводле газета.ru

←Артек получит от Кабмина 15 млн гривен

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика