Літоўскі Дэпартамент дзяржбяспекі выклікаў для размовы студэнтку, якая цікавіцца ісламам

Источник материала:  
04.06.2010 12:24 — Новости Мира
У поле зроку Дэпартамента дзяржбяспекі Літвы трапіла студэнтка, якая напісала бакалаўрскую працу пра мусульманаў, што жывуць у балтыйскіх краінах. Службовец ДГБ, які выклікаў яе на размову, спрабаваў даведацца, якія стасункі дзяўчына падтрымлівае з мусульманамі, што жывуць у Літве, прасіў дапамогі ў завязванні кантактаў з імі.

Службоўцы ДГБ, што звязалі клайпедчанку Эгле Кусайтэ з міжнароднымі тэрарыстамі, зноў шукаюць магчымых радыкалаў. У поле іх увагі трапіла студэнтка Інстытута міжнародных адносінаў і палітычных навук ВУ Вайда Нарвілайтэ.

ДГБ па традыцыі не каментуе метады аператыўнай дзейнасці.

Службоўцы ДГБ нечакана патэлефанавалі Нарвілайтэ паўтара месяца таму. Той, хто тэлефанаваў, сказаў, што ведае пра напісаную ёй бакалаўрскую працу, і запрасіў на размову.

Дзяўчына была здзіўленая тым, што службовец ДГБ мае яе тэлефонны нумар. «Званок мяне здзівіў. Я не зразумела, нармальна гэта ці не. Хацела пагаварыць са сваім кіраўніком, даведацца, ці ўсіх апытваюць», — сказала дзяўчына.

Нарвілайтэ мяркуе, што ў поле ўвагі ДГБ яна трапіла пасля таго, як стала вядома пра справу Кусайтэ. Бо службовец ДГБ, які прадставіўся Андрусам (прозвішча дзяўчына не памятае), патэлефанаваў ёй праз некалькі тыдняў пасля першых паведамленняў аб справе Кусайтэ.

Месяц таму Нарвілайтэ сустрэлася з супрацоўнікам ДГБ у адной з віленскіх кавярняў. Ён паказаў студэнтцы сваё пасведчанне і сказаў, што яму вядома, што дзяўчына цікавіцца мясцовымі мусульманамі. Ён хацеў даведацца пра гэта больш падрабязна.

Супрацоўнік ДГБ цікавіўся стаўленнем Нарвілайтэ да ісламу, чаму яе цікавіць менавіта праблематыка мясцовых мусульманаў. Калі студэнтка патлумачыла, што ў аснове ляжыць акадэмічны інтарэс, мужчына стаў цікавіцца, ці не мусульманка яна.

«Склалася такое ўражанне, што калі б я аказалася мусульманкой, гэта было б раўназначна злачынству», — сказала студэнтка.

У працэсе даследавання Нарвілайтэ сустракалася з мусульманамі і запісвала інтэрв’ю з імі. «Мяне цікавілі якраз літоўкі, якія прынялі іслам. Супрацоўнік ДГБ цікавіўся, ці няма сярод іх радыкальна настроеных. Ускосна спрабаваў даведацца, ці не знаёмая я з Кусайтэ, ці не мела я з ёй якіх‑небудзь стасункаў», — расказала студэнтка.

Супрацоўнік ДГБ хацеў, каб студэнтка дапамагла яму звязацца з людзьмі, з якімі яна сустракалася. Аднак Нарвілайтэ адмовілася. Па просьбе супрацоўніка ДГБ яна толькі выслала яму сваю працу.

«Падчас размовы я адчувала перакананне, быццам усе мусульмане — радыкалы, адчувалася недастатковае разуменне ісламу, страх. Ён пытаўся: «Ці згодныя вы з тым, што ў Літве хутка стане шмат мусульманаў?» — «Я такой тэндэнцыі не заўважыла», — сказала дзяўчына.

Выкладчык ІМАПН ВУ Эгдунас Рачус ахарактарызаваў Нарвілайтэ як адну з найлепшых сваіх студэнтак. Паводле яго словаў, дзяўчына адказна ставіцца да навуковай дзейнасці. «Я ўпэўнены, што ў службоўцаў ДГБ няма ніякага падставы, каб цікавіцца ёю. Не думаю, што яна можа быць звязаная з тым, што выклікае занепакоенасць у ДГБ», — сказаў ён.

«Такі прэцэдэнт мяне збянтэжыў. Ён мне нагадаў працу беларускіх спецслужбаў. Там маіх студэнтаў выклікаюць на допыты», — дадаў навуковец.
Ru.delfi.lt

←Генпрокуратура пообещала ПАСЕ на днях объявить, кто стоит за убийством Гонгадзе

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика