Мэрам Рэйк’явіка стаў комік, які паабяцаў не выконваць абяцанні
Найлепшая партыя, заснаваная паўгода таму, пазіцыянуе сябе як «адкрыта карумпаваная» і абяцае не выконваць сваіх перадвыбарчых абяцаньняў.
На выбарах партыя гарантавала выбаршчыкам бясплатныя ручнікі ў басейнах, белага мядзведзя ў заапарку, Дыснэйлэнд у аэрапорце Рэйк’явіка, а таксама «чысткі ў палітыцы».Другое месца атрымала Незалежная партыя — адной з самых папулярных палітычных арганізацый у краіне аддалі сваё перавагу 33,6% галасоў. Трэцяе месца з 19,1% галасоў заняў Сацыял‑дэмакратычны альянс, які валодае большасцю ў ісландскім парламенце.
Па выніках выбараў, Найлепшая партыя зойме ў муніцыпальнай радзе Рэйк’явіка шэсць месцаў з 15, Незалежнай партыі дасталіся пяць крэслаў. Сацыял‑дэмакраты атрымалі тры месцы, яшчэ адзін дэпутат будзе прадстаўляць рух зялёных. Выбары адбыліся ў суботу, 29 мая.
У лютым мінулага года прэм’ер‑міністрам Ісландыі была абрана лідэр Сацыял‑дэмакратычнага альянсу Ёхана Сігурдардацір, якая стала першым у свеце кіраўніком урада, які знаходзіцца ў аднаполым шлюбе.
gazeta.ua