Беларускай мове ва Украіне могуць надаць статус рэгіянальнай
31.05.2010 14:11
—
Новости Мира
У падрыхтаваным Партыяй рэгіёнаў праекце базавага закона «Пра мовы Украіны» вызначаны пералік з 16 рэгіянальных моваў.
Еўрарадыё
Як паведамляе «УРА-Информ», гэта беларуская, балгарская, армянская, гагаўзская, ідыш, караімская, крымскататарская, малдаўская, нямецкая, новагрэцкая, польская, ромская, расійская, румынская, славацкая і венгерская.
Мясцовыя саветы ўсіх узроўняў маюць права ўводзіць рэгіянальныя мовы. Гэта магчыма, калі колькасць людзей, якія размаўляюць на гэтай мове на адпаведнай тэрыторыі, складае не меней за 10% насельніцтва.
Колькасць носьбітаў той ці іншай моўнай групы будзе вызначацца на падставе звестак Усеўкраінскага перапісу насельніцтва, праведзенага ў 2001 годзе.
Еўрарадыё