Ізраіль атакаваў шэсць караблёў з гуманітарным грузам для сектара Газа
Як паведамляюць ізраільскія СМІ, у перастрэлцы загінулі па меншай меры 10 чалавек, каля 30 чалавек былі параненыя. Пры гэтым камандаванне ізраільскай арміі афіцыйна забараніла журналістам распаўсюджваць інфармацыю аб загінуўшых і параненых у выніку перахопу.
Міністэрства замежных спраў Турцыі ўжо апублікавала заяву, якая рэзка асуджае дзеянні Ізраіля, назваўшы іх непрымальнымі і парушаючымі міжнароднае заканадаўства. Па словах турэцкага міністра, інцыдэнт можа прывесці да «непапраўных наступстваў» для двухбаковых адносін паміж Ізраілем і Турцыяй. Прадстаўнік ізраільскага ўрада, у сваю чаргу, заявіў што «шкадуе аб усіх ахвярах» аперацыі па захопу флатыліі.
На кадрах, паказаных тэлекампаніяй
Па дадзеных палестынскага боку, інцыдэнт адбыўся ў нейтральных водах, у 150 км ад узбярэжжа Газы.
ВВС, паведамляе што на дадзены момант флатылія знаходзіцца непадалёк ад Кіпра і не збіраецца адмаўляцца ад намеру трапіць у сектар Газа.
Раней ізраільскія ўлады заяўлялі, што маюць намер затрымаць марскі караван, а актывістаў і праваабаронцаў дэпартаваць. На шасці судах, акрамя гуманітарных грузаў, знаходзіліся каля 600 прапалестынских актывістаў і праваабаронцаў з еўрапейскіх і арабскіх краін.
Эканамічная блакада Газы з боку Ізраіля і Егіпта працягваецца ўжо амаль тры гады — з таго моманту, як да ўлады ў сектары прыйшоў ваенізаваны рух ХАМАС. Ізраіль першапачаткова называў дзеянні «Флатыліі свабоды» палітычнай правакацыяй і папярэдзіў, што калі яе караблі ўсё ж наблізяцца да Газы, ізраільскія
АП, паводле bbc