Барак Абама: Улады Беларусі пазбаўляюць журналістаў свабоды
Закон аб свабодзе прэсы, таксама названы законам імя Дэніэла Пэрла ў гонар амерыканскага журналіста, выкрадзенага і забітага тэрарыстамі ў Пакістане 1 лютага 2002, таксама павінен прыцягнуць асаблівую ўвагу ЗША да тых урадаў, якія абмяжоўваюць свабоду прэсы.
Па словах Абамы, закон аб свабодзе прэсы імя Дэніэла Пэрла «пасылае ясны сігнал ад ураду ЗША і Дзярждэпартамэнта аб тым, што Амерыка сочыць, як ўрады іншых краін паводзяцца ў дачыненні да прэсы».
Паводле новага закону, Дзярждэпартамент абавязаны ацэньваць стан свабоды прэсы ва ўсіх краінах свету і звяртаць асаблівую ўвагу да тых урадаў, якія патураюць уціску прэсы.
«Без такой ўвагі краіны і ўрады часта лічаць, што могуць беспакарана дзейнічаць супраць СМІ. Мы хочам даць ім сігнал, што гэта не так», — сказаў Абама.
У нядаўнім паведамленні з нагоды Сусветнага дня свабоды друку Барак Абама адзначыў, што мінулы год быў цяжкім з пункту гледжання свабоды прэсы ва ўсім свеце.
Хаця людзі атрымалі больш шырокі, чым
Злучаныя Штаты падзякавалі тым, хто выконвае гэтыя жыццёва важныя задачы, нягледзячы на шматлікія цяжкасці і пагрозы. Так павінныя рабіць усе краіны. Артыкул 19 Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека гарантуе права на свабоду выказванняў, у тым ліку права на свабодную прэсу.
«Голас Амерыкі»