Расія пабудуе Турцыі першую АЭС на працягу 7 гадоў

Источник материала:  
12.05.2010 23:57 — Новости Мира
Турцыя будзе развіваць трубаправод Самсун – Джэйхан, а таксама расійцы змогуць ездзіць адпачываць у гэтую краіну без візаў. Такія вынікі візіту прэзідэнта Расіі Дзмітрыя Мядзведзева ў Анкару.

У сераду Дзмітрый Мядзведзеў правёў ў Анкары перамовы з прэзідэнтам Турцыі Абдулой Гюлем, а затым – з турэцкім прэм"ер-міністрам Рэджэпам Таіпам Эрдаганам.

Галоўныя дакументы былі падпісаныя па выніках перамоваў Мядзведзева і Эрдагана.

Пад дамовай аб супрацоўніцтве ў сферы будаўніцтва і эксплуатацыі на пляцоўцы ў Акую ў Турцыі з расійскага боку свой подпіс паставіў Ігар Сечын.

Кантрольны пакет кампаніі – уладальніка станцыі заўсёды будзе ў Расіі, заявіў журналістам кіраўнік дзяржкарпарацыі «Росатам» Сяргей Кірыенка.


КаМ

←Наша Украина не намерена присоединяться к Комитету защиты Украины

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика