Выбары ў брытанскі парламент – непераканаўчая перамога кансерватараў
Паводле папярэдніх дадзеных, кансерватары перамагаюць, але не атрымліваюць рашаючай большасці ў парламенце. Неафіцыйнае апытанне на выхадзе з участкаў для галасавання, праведзенае на замову ВВС і іншых тэлеканалаў, сведчыць, што кансерватары атрымаюць 305 месцаў, лейбарысты 255, ліберал-дэмакраты 61. Яшчэ 29 мандатаў дастанецца невялікім партыям.
Для абсалютнай большасці неабходна мець 326 месцаў у Палаце Абшчын. У сувязі з гэтым, лідэры брытанскіх лейбарыстаў заявілі, што гатовыя да перамоваў аб фарміраванні кіруючай кааліцыі з ліберальнымі дэмакратамі. У прыватнасці, міністр гандлю Вялікабрытаніі Пітэр Мандельсон заявіў, што яго Лейбарысцкая партыя, «натуральна, гатова разгледзець такую магчымасьць». У сваю чаргу, міністр замежных спраў Дэвід Мілібэнд падкрэсліў, што кааліцыйны ўрад быў бы правільным рашэннем.
Адзначым, што выбаршчыкі праявілі высокую актыўнасць. На поўначы Вялікабрытаніі аж да апошняга моманту на ўчастках для галасавання захоўваліся доўгія чэргі. У выніку сотні выбаршчыкаў не паспелі прыняць удзел у выбарах.
АП, паводле bbc