У Ірландыі і Шатландыі зноў зачыненыя аэрапорты
04.05.2010 11:59
—
Новости Мира
Улады Ірландыі і Вялікабрытаніі зноў вымушаныя былі ўвесці абмежаванні на палёты ў сувязі з новым воблакам вулканічнага попелу.
Усе аэрапорты ў Ірландскай рэспубліцы і Паўночнай Ірландыі, а таксама частка аэрадромаў Шатландыі былі зачыненыя, хоць удзень аэрапорты Ірландыі могуць адкрыцца.
У выніку перарваных авіязносінаў лідэр брытанскіх кансерватараў Дэвід Камерон не змог вылецець у Паўночную Ірландыю, каб прыняць удзел у выбарчай кампаніі.
Бі-Бі-Сі