100 тыс. чалавек прынялі ўдзел у маніфэстацыі ў Стамбуле
01.05.2010 18:03
—
Новости Мира
Больш за 100 000 чалавек прынялі ўдзел у суботу ў першамайскай маніфэстацыі ў Стамбуле на цэнтральнай плошчы Таксім -- першай афіцыйнай акцыі прафсаюзаў за апошнія 32 гады, санкцыянаванай уладамі.
Першамайскае свята ў Турцыі ў мінулым годзе было аб"яўлена афіцыйным, аднак улады забаранялі праводзіць першамайскія акцыі на плошчы Таксім, дзе ў 1977 годзе ў выніку сутыкненняў загінулі 37 чалавек.
Для забеспячэння бяспекі маніфэстацыі, арганізаванай канфедэрацыяй турэцкіх прафсаюзаў, стамбульскія ўлады прынялі асаблівыя меры. Правапарадак у горадзе на берагах Басфора забяспечвалі каля 20 000 паліцыянтаў.
delfi.lt