«Беларусы, ганіце Бакіева, пакуль ён не навучыў Бацьку красці!»
27.04.2010 10:35
—
Новости Мира
![]() |
![]() |
![]() |
Жыхары Бішкека патрабуюць ад афіцыйнага Мінска перадаць апальнага прэзідэнта Бакіева часоваму ўраду.
Агароджа пасольства Беларусі ў Бішкеку завешаная грознымі плакатамі, напісанымі ад рукі. «Няма месца злачынцам на беларускай зямлі!» — сцвярджаюць іх аўтары, якія патрабуюць «Вярнуць Бакіева народу Кыргызстана».
З іншых плакатаў можна даведацца, што «беларусы і кіргізы адзіны і сяброўскі народ»
«Беларусы, ганіце Бакіева, пакуль ён не навучыў Бацьку красці!» — заклінаюць прыхільнікі новага ўрада Кіргізіі.