Дзень памяці Кастуся Каліноўскага
22 сакавіка 1864 году расейскія карнікі забілі нашага нацыянальнага героя, кіраўніка нацыянальна‑вызвольнага паўстання ў Беларусі і Літве Кастуся Каліноўскага.
Беларуская Нацыянальная Памяць і Таварыства Беларускай Культуры ў Літве ладзяць Дзень Памяці Кастуся Каліноўскага.
21 сакавіка 2010 году ў Вільні а 12 гадзіне пройдзе акадэмія, прысвечаная Кастусю Каліноўскаму і паўстанню 1863 года. З адкрытымі лекцыямі выступяць гісторыкі і краязнаўцы.
А 15.30 адбудзецца шэсце ад Лукішскага пляцу да гары Гедыміна, дзе пахаваны Кастусь Каліноўскі.
Усе жадаючыя, асабліва тыя, хто ў гэты час будзе знаходзіцца ў Вільні, далучайцеся! Хто мае магчымасць, прыязджайце ў Вільню, каб разам ушанаваць памяць змагара за волю нашага Краю. Хто мае магчымасці, арганізоўвайце дзень памяці Кастуся Каліноўскага ў Беларусі: у месцах, звязаных з дзейнасцю Каліноўскага і паўстанцаў 1863 году — у Свіслачы, Якушоўцы, Гародні, вёсцы Плябань на Вілейшчыне, і ўвогуле, дзе ёсць такая магчымасць.