Фота: Кубінскі дысідэнт гатовы памерці...
11.03.2010 17:40
—
Новости Мира
Фота AFP, знойдзена на svaboda.org |
Кубінскі дысідэнт Гілерма Фарынас працягвае галадоўку пратэсту. Ён заяўляе, што гатовы памерці.
Гілерма Фарынас патрабуе вызвалення 33-х палітычных вязняў, а таксама аддае даніну павагі свайму таварышу Арланду Сапата Тамаё, які памёр на 85-ты дзень галадоўкі.
За апошнія 10 гадоў Фарынас зладзіў 20 галадовак. У 2003 г. яго асудзілі на 25 гадоў за «непавагу да ўлады», а потым тэрмін яшчэ і павялічылі за тое, што гэты чалавек вёў у турме «актыўную апазіцыйную дзейнасць».