Сёння Еўрапарламент прыме рэзалюцыю па Беларусі
10.03.2010 11:38
—
Новости Мира
Тэкст рэзалюцыі ўзгоднены з усімі фракцыямі і ўтрымлівае вострую крытыку афіцыйнага Мінска.
У прыватнасці, у ім згадваюцца рэпрэсіі супраць актывістаў СПБ, новыя вязні сумлення, а таксама ўтрымліваецца заклік да беларускіх уладаў легалізаваць СПБ пад кіраўніцтвам Анжалікі Борыс.
Дэпутаты Еўрапейскага парламента пагражаюць вяртаннем дыпламатычных санкцый, а таксама нагадваюць, што вынікам шанавання Мінскам правоў чалавека і дэмакратычных вартасцяў можа стаць павелічэнне памеру фінансавай дапамогі Беларусі і падтрымка падчас перамоў з міжнароднымі фінансавымі інстытутамі.