У Бельгіі выйшла першая ў Еўропе 3D‑газета
09.03.2010 16:38
—
Новости Мира
Кожнаму пакупніку штотыднёвай спартыўнай газеты La Derniere Heure сёння прапануюцца спецыяльныя бясплатныя акуляры,
якія дадуць магчымасць глядзець усе фатаграфіі на старонках выдання ў трохмерным адлюстраванні.
«Гэта прэм’ера для Бельгіі і, магчыма, для Еўропы», — заявіў у сувязі з гэтым галоўны рэдактар газеты Убер Леклерк. Паводле яго словаў, газета надрукавана на «паперы больш высокай якасці, больш белай, якая забяспечвае лепшы эфект».