Выбары пад грукат кананады
27 чалавек загінулі ў тэрактах, учыненых у часе парлямэнцкіх выбараў у Іраку. Прынамсі два будынкі былі зьнішчаныя, і адбыліся дзязяткі мінамётных абстрэлаў у Багдадзе і ў рэгіёнах краіны. Тым ня менш, удзел у выбарах узялі больш за 65% выбарцаў.
Мяжу з Іранам зачынілі, каля мяжы разьмешчаныя тысячы вайскоўцаў і забаронены рух транспарту. Прэм"ер-міністар краіны Нуры Малікі заклікаў выбарцаў прыйсьці на ўчасткі. Паводле яго, актыўны ўдзел у выбарах дасьць штуршок разьвіцьцю дэмакратыі.
Нягледзячы на цяпершанія ахвяры, агульны ўзровень гвалту напярэдадні выбараў быў ніжэйшы, чым у мінулыя гады, і колькасьць ахвяраў сярод цывільнага насельніцтва, ірацкіх сілаў бясьпекі і амэрыканскіх вайскоўцаў таксама меншая.
Ісламскія ваяўнікі абвясьцілі пра намер гвалтам сарваць выбары -- у Багдадзе групоўка, зьвязаная з Аль-Кайдай, распаўсюджвала ўлёткі з папярэджаньнем не ісьці на выбары.