Рэферэндум у Ісландыі: вырашана не аддаваць грошы замежнікам
07.03.2010
—
Новости Мира
Жыхары Ісландыі, па папярэдніх дадзеных, выказаліся на ўсеагульным рэфэрэндуме супраць выплат дзяржавай кампенсацыі брытанскім і галандскім укладчыкам ісландскім банкаў, якія страцілі свае сродкі ў выніку краху крэдытных устаноў.
У рэферэндуме маглі прыняць удзел 230 тысяч жыхароў Ісландыі. Аказалася, што
93% грамадзян краіны супраць выплаты кампенсацый.
Найбуйнейшы банк краіны, Landbanki, у 2006–2008 гадах прыцягнуў значныя дэпазіты ў рамках праграмы, якая прапаноўвала укладчыкам з Вялікабрытаніі і Нідэрландаў адкрыць рахункі з вельмі выгаднай для Еўропы гадавой стаўкай працэнта — 5,0%, якая пазней была падвышаная да 5,25% .
Аднак у кастрычніку 2008 года Landbanki сутыкнуўся са значнымі фінансавымі цяжкасцямі ў сувязі зсусветным эканамічным крызісам, быў абвешчаны банкрутам і перайшоў пад дзяржаўны кантроль. Дзейнасць банка была прыпыненая, і больш за 400 тысяч укладчыкаў на працягу шасці-васьмі тыдняў не маглі зняць свае сродкі з рахункаў. У выніку, паводле ацэнак экспертаў,
кліенты банка страцілі ад 3,8 да 5 мільярдаў еўра.
На рэферэндуме жыхары Ісландыі мусілі вызначыць, ці павінен Рэйк’явік выплачваць доўг укладчыкам з Вялікабрытаніі і Нідэрландаў.
У сваю чаргу,
Еўракамісія папярэдзіла, што адмова ад выплаты кампенсацый можа мець негатыўныя наступствы для сяброўства Ісландыі ў Еўрасаюзе.
ЯМ, паводле RBC