Кадафі пакрыўдзіўся на кпіны і ўвёў эмбарга супраць Швейцарыі
04.03.2010 16:38
—
Новости Мира
Лівія прыняла рашэнне ўвесці поўнае ганлёвае эмбарга супраць Швейцарыі. Краіна будзе шукаць альтэрнатыўных пастаўшчыкоў лекаў, а таксама медыцынскага і прамысловага абсталявання.
Пасля забароны на будаўніцтва мінарэтаў, прынятай у Швейцарыі, лідэр Лівіі Муамар Кадафі ў канцы лютага абвесціў джыхад супраць цэнтральнаеўрапейскай краіны.
Прадстаўнік Дзярждэпартамента ЗША дазволіў сабе пакпіць з ідэі, пасля чаго Кадафі вырашыў увесці эмбарга супраць Швейцарыі.
Адносіны краін былі напружанымі і раней. Так, Швейцарыя ўнесла Кадафі ў «чорны спіс» персон, якім забаронены ўезд на тэрыторыю краіны. Лівійскі дыктатар адказаў з размахам — забараніў уезд у сваю краіну ўсім жыхарам краін Шэнгенскага пагаднення.