Памёр першы прэзідэнт Абхазіі Уладзіслаў Ардзінба
04.03.2010 09:33
—
Новости Мира
Першы прэзідэнт Абхазіі Уладзіслаў Ардзінба памёр сёння ноччу ў Цэнтральнай клінічнай бальніцы ў Маскве.
Цяжкахворы Ардзінба быў дастаўлены ў Маскву 26 лютага і змешчаны ў ЦКБ. Яму было 64 гады.
Абхазіяй кіраваў ад 1990 да 2005 года: напачатку, у 1990—1994 гг., старшыня Вярхоўнага Савета, ад 1994 г. — прэзідэнт.
Ардзінба нарадзіўся ў 1945 г. і да прэзідэнцтва быў вядомы як гісторык‑усходазнаўца, вядомы хетолаг, доктар гістарычных навук (дысертацыя «Рытуалы і міфы старажытнай Анатоліі»). У 1987—1990 гг. кіраваў Абхазскім інстытутам мовы, літаратуры і гісторыі.