У Польшчы рыхтуюць радыкальныя змены ў заканадаўства аб разводзе
02.03.2010
—
Новости Мира
Камісія сцвярджае, што гэта дасць шанец бацьку і пасля разводу браць актыўны ўдзел у выхаванні дзіцяці. Цяпер сітуацыя такая, што права апекавацца дзіцем даецца найчасцей толькі аднаму з бацькоў, у той час як другому дазволеныя толькі кароткія наведванні цягам некалькіх гадзінаў на тыдзень, што кепска ўплывае на стасункі ў сям’і.
Часцей за ўсё дзіця пасля разводу суды аддаюць маці (95% выпадкаў), што выклікае пратэст бацькаў, якія сцвярджаюць, што адбываецца дыскрымінацыя іх правоў.
Тое, што прапануе Камісія, ужо шмат гадоў практыкуецца ў ЗША і ўводзіцца ў Германіі, Францыі і Італіі.
Псіхолагі і педагогі, аднак, з асцярогаю ставяцца да такой прапановы. Яны сцвярджаюць, што кожны выпадак мусіць разглядацца індывідуальна і што часам роўныя правы апекі могуць не пайсці на карысць.
На мінулым тыдні парламент пачаў разгляд дадзенай прапановы. На найбліжэйшым паседжанні камісіі «Przyjazne Państwo» («Прыязная дзяржава») яе чальцы супольна з прадстаўнікамі арганізацыяў па абароне правоў бацькаў будуць разглядаць праект закону, пакліканага змяніць сітуацыю.