![Дэбютны візіт Януковіча — у Брусэль](http://www.21.by/pub/news/2010/03/1267447153298631.)
Праз тры дні пасля інаўгурацыі Віктар Януковіч выправіўся ў свой першы замежны візіт — у Брусэль, цэнтр Еўрасаюза.Там у яго чакаюцца сустрэчы з прэзідэнтам ЕС Херманам ван Ромпэем, старшынём Еўракамісіі Жазэ Мануэлем Барозу, старшынём Еўрапарламэнта Ежы Бузкам і вярхоўным прадстаўніком ЕС у пытаннях замежных справаў і палітыкі бяспекі Кэтрын Эштан.
На 4 сакавіка запланаваная паездка Януковіча ў Маскву, галоўнай тэмай якой стануць пастаўкі газу ва Украіну.