Ад землятрусу ў Чылі пацярпелі 2 млн чалавек, загінулі – 300 чалавек
28.02.2010 15:44
—
Новости Мира
Пашкоджана каля 1,5 мільёна дамоў і кватэр, каля 500 тысяч з іх – сталі не прыдатныя да жыцця. Пра гэта паведаміла прэзідэнт Чылі Мішэль Бачэлет.
Пашкоджана шмат мастоў і аўтамабільных дарог. Больш за ўсё пацярпела сталіца краіны Сант’яга і буйны горад Кансэпсьён, а таксама іншыя цэнтральныя раёны краіны. Поўны маштаб бедства пакуль не ўстаноўлены.
Прапановы аб аказанні дапамогі ўжо паступілі ад ЗША і ЕС, аднак чылійскі прэзідэнт заявіла, што краіна пакуль дае рады ўласнымі сіламі.
Землятрус магнітудай 8,8 бала адбыўся ў ноч на суботу. Яго эпіцэнтр знаходзіўся ў Ціхім акіяне, за 100 кіламетраў ад узбярэжжа Чылі.