25 лютага 1921 – канец Грузінскай Дэмакратычнай Рэпублікі

Источник материала:  
26.02.2010 11:46 — Новости Мира

У Грузіі ў чацвер адзначаўся Дзень акупацыі першай Грузінскай Дэмакратычнай Рэспублікі.

У гэты дзень, 25 лютага 1921 году, у Тбілісі ўвайшлі часткі 11-й Чырвонай арміі, падавіўшы супраціў дабраахвотніцкіх атрадаў. Паводле гістарычных дадзеных, часткі Чырвонай арміі перайшлі паўднёвую мяжу Грузіі праз Чырвоны мост і занялі сяло Шулаверы 16-га лютага 1921 г.

Тут Чырвоная армія ўпершыню сустрэла супраціў і не змагла захапіць атрады кахецінцаў пад камандаваннем Стэпане Ахметелі. Сяло саветам не здалі. Праз тры дні, калі бальшавікі ўжо былі на подступах да Тбілісі, часткі 11-й арміі сутыкнуліся з жорсткім супрацівам у паселішчы Табахмела. 510 падлеткаў – абаронцаў горада з чатырма гарматамі і шасцю кулямётамі змагаліся з акупантамі, пакуль іх не засталося ўсяго некалькі дзесяткаў. Грузіны здолелі ўтрымаць сяло, аднак атрады чырвонаармейцаў абышлі яго і працягнулі наступ. 24-га лютага ўрад Ноэ Жарданія эвакуіраваўся ў Кутаісі, а грузінскія атрады атрымалі загад аб адыходзе. Каб пазбегнуць ахвяр сярод мірнага насельніцтва было прынятае рашэнне здаць Тбілісі. На наступны дзень часткі 11-й Чырвонай арміі без бою ўвайшлі ў Тбілісі і Грузінская Дэмакратычная Рэспубліка перастала існаваць.

АП, паводле bbc

←Гигантский айсберг откололся от ледника в Антарктиде

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика