Януковіч стаў прэзідэнтам Украіны
Новаабраны прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч атрымаў пасведчанне кіраўніка дзяржавы і афіцыйныя сімвалы ўлады: знак прэзідэнта Украіны, пячатку і булаву.
Адразу пасля прынясення прысягі на вернасць ўкраінскаму народу Януковіч падпісаў тэкст прысягі і перадаў яго старшыні Канстытуцыйнага суда Андрэю Стрыжаку. Пасля гэтага Стрыжак абвясціў, што Януковіч стаў прэзідэнтам Украіны.
Затым Нацыянальны заслужаны акадэмічны ўкраінскі хор імя Вяроўкі выканаў «Малітву за Украіну» Мікалая Лысенкі.
У інаўгурацыі украінскага прэзідэнта бярэ ўдзел і кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
У Кіеў таксама прыехалі прэзідэнт Арменіі Серж Саргсян, прэзідэнт Латвіі Валдзіс Затлерс, Літвы Даля Грыбаўскайтэ, Македоніі Георгі Іванаў, Польшчы Лех Качыньскі, Венгрыі Ласла Шоём, Чарнагорыі Філіп Вуянавіч, в.а прэзідэнта Малдовы Міхай Гімпу. Ад Расіі на інаўгурацыю прыехаў кіраўнік Дзярждумы Барыс Грызлоў, ад ЗША - дарадца прэзідэнта па пытаннях бяспекі генерал Джэймс Джоўнс.
Бярэ ўдзел ва ўрачыстасцях і патрыярх Маскоўскі Кірыл.