EUobserver.com: Лукашэнка ездзіў у Швейцарыю рабіць аперацыю на прастаце
24.02.2010 21:54
—
Новости Мира
Аўтарытэтнае выданне атрымала гэтую інфармацыю ад высокапастаўленага дыпламата ў Еўрасаюзе.
Інтэрнэт-выданне EUobserver.com піша аб наяўнасці двух лагераў — праеўрапейскага і пралукашэнкаўскага — у атачэнні Лукашэнкі. У ацэнцы EUobserver.com, ціск на палякаў распачала прарасейская групоўка. Сам Лукашэнка ў момант абвастрэння ціску быў у Швейцарыі, дзе яму рабілі аперацыю на прастаце. Гэта паведаміў EUobserver.com высокапастаўлены дыпламат у ЕС.
Беларускае пасольства адмовілася каментаваць гэтую інфармацыю.
EUobserver.com асвятляе падзеі, звязаныя з ЕС. Гэтае вельмі інфармаванае выданне рыхтуецца ў Брусэлі.
Чуткі аб хваробе прастаты ў Лукашэнкі даўно цыркулююць і ў Мінску. Аніякай афіцыйнай інфармацыі пра здароўе Лукашэнкі не з"яўляецца.