Ва Узбекістане псіхолаг атрымаў сем гадоў за кнігу аб прафілактыцы СНІДу

Источник материала:  
24.02.2010 15:30 — Новости Мира

Ва Узбекістане псіхолаг і кіраўнік няўрадавай арганізацыі «Ізіс» Максім Папоў прысуджаны да сямі гадоў зняволення, паведамляе «Фергана.Ru».

Прысуд быў вынесены яшчэ ў верасні мінулага года, аднак пра гэта стала вядома толькі нядаўна.

Пры падтрымцы UNIСEF і PSI Central Asia Папоў выдаў кнігу аб прафілактыцы ВІЧ і СНІДу. Аднак Ташкенцкі суд па крымінальных справах прызнаў яе супрацьзаконнай, зазначыўшы, што яна прапагандуе ўжыванне наркотыкаў.

У выніку псіхолаг прысуджаны да доўгага зняволення і адбывае тэрмін у калоніі агульнага рэжыму.

←Лавров: Россия готова перейти к безвизовому режиму с ЕС хоть завтра

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика