Мілінкевіч: Крэдыты ад МВФ — у залежнасці ад правоў чалавека

Источник материала:  
23.02.2010 18:43 — Новости Мира

У сераду-чацвер беларуская тэма стане прадметам абмеркавання ў Еўрапарламенце. Узяць удзел у ім запрошаныя старшыня Саюза палякаў Беларусі Анжаліка Борыс і старшыня Руху за Свабоду Аляксандр Мілінкевіч.

У Брусэлі яны адзінадушна выступілі супраць увядзення санкцый супраць Беларусі і за адкрытасць ЕС да беларускага грамадства. «Ёсць заклікі да ўвядзення санкцый. Але я як грамадзянка Беларусі ад 2005 году ніколі не заклікала да іх увядзення. Я перакананая, што трэба забяспечыць адкрытасць Еўропы грамадзянам Беларусі, беларускаму грамадству ў цэлым. Каб простыя грамадзяне маглі лёгка атрымаць шэнгенскую візу і прыехаць у Еўропу», – зазначыла Анжаліка Борыс.

Падобную пазіцыю заняў і А.Мілінкевіч. «ЕС павінен прадэманстраваць, што мае інструменты ўплыву на дыктатуры і аўтарытарныя рэжымы, бо толькі сілай можна змусіць улады да крокаў у бок дэмакратызацыі, — заявіў Мілінкевіч. — Якія гэта інструменты? — Усё вельмі проста. Беларусь атрымлівае падарункі ў выглядзе крэдытаў, не столькі ад ЕС, колькі ад Міжнароднага валютнага фонду. Але супраца з міжнароднымі інстытутамі павінна адбывацца на падставе правоў чалавека. Гэта прынцыповая рэч, — заявіў Мілінкевіч, лаўрэат прэміі імя Сахарава, што прысуджаецца Еўрапарламентам.

Запланаваныя сустрэчы Мілінкевіча й Борыс з усімі найбуйнейшымі фракцыямі парламента. Борыс таксама спаткаецца з еўракамісарам па пытаннях палітыкі суседства Штэфанам Фюле.

←В Италии разгромили международную банду наркоторговцев

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика