Ушацкас стане прадстаўніком ЕС у Афганістане
23.02.2010 11:16
—
Новости Мира
Вігаўдас Ушацкас хутка стане прадстаўніком ЕС у Афганістане. Нядаўна ён перастаў ўзначальваць МЗС Літвы. Прычынай адстаўкі стала публічная заява прэзыдэнта краіны Далі Грыбаўскайтэ аб недаверы да міністра замежных спраў.
Прычынай недаверу мог стаць як скандал з размяшчэннем сакрэтных турмаў ЦРУ на тэрыторыі Літвы, так і невыясненая справа з фінансавымі патокамі, што праходзілі праз літоўскія спецслужбы і нібыта прызначаліся беларускай апазіцыі.
На пасаду прадстаўніка ЕС у Афганістане таксама прэтэндаваў былы кіраўнік польскай разведкі Анджэй Ананіч.
АП, паводле wyborcza.pl