МЗС Францыі зрабіў заяву наконт Саюза палякаў
17.02.2010 16:03
—
Новости Мира
Прэс‑сакратар французскага МЗС Бернар Валеро заклікаў ўлады Беларусі захоўваць правы усіх грамадзян, у тым ліку польскай меншасці ў Беларусі.
Акрамя таго, ён выказаў салідарнасць з палітыкай Польшчы у гэтым пытанні, перадае «Rzeczpospolita».
Адказваючы на пытанні пра рэакцыю Парыжа на рэпрэсіі ўладаў Беларусі ў дачыненні непрызнанага Саюза палякаў, Валеро адказаў, што «пытанне польскай меншасці ў Беларусі з’яўляецца прадметам клопату ўсяго Еўрасаюза».
Ён таксама зазначыў, што ў гэтай справе французскае МЗС мае такое ж стаўленне, як і вярхоўны прадстаўнік ЕС па вонкавай палітыцы, віцэ‑старшыня Еўракамісіі Кэтрын Эштан, якая ў аўторак асудзіла дзеянні беларускіх уладаў у дачыненні да польскай меншасці.