Мінскі абласны драматычны тэатр і Гомельскі гарадскі маладзёжны абмяняюцца рэжысёрскімі работамі
15.02.2010 18:05
—
Новости Мира
У Маладзечне гамяльчане прэзентавалі п'есу англійскага драматурга Рэя Купі «13», а маладзечанцы павязуць у Гомель «Пачатак» - ваенную драму Барыса Васільева.
Творчыя сувязі паміж тэатрамі даўнія. Летась гамяльчане давалі «Верную жонку». А маладзечанцы — «Вячэру з прыдуркам». Усе спектаклі прайшлі з аншлагам.