Дырэктарка «Белсата» ўзначаліла беластоцкае тэлебачанне

Источник материала:  
15.02.2010 00:32 — Новости Мира

Агнешка Рамашэўская, дырэктарка незалежнага тэлеканала «Белсат» прызначаная кіраваць аддзелам TVP (першы канал польскага тэлебачання) у Беластоку. Дырэктаркай «Белсата» яна застаецца.

А.Рамашэўская адзначыла, што плануе надаваць вялікую ўвагу праблемам мясцовай грамады: «Не можам дапусціць падзелу на Польшчу, А і Польшчу Б. Нельга разглядаць гэтую частку Польшчы, як месца пабудовы дач для жыхароў Варшавы».

А.Рамашэўская ад 2007 г. кіруе «Белсатам». Ад 2007 да 2009 г. Была таксама дырэктарам канала TVP Polonia. Да 2005 г. А.Рамашэўская была рэпарцёрам Польскай тэлевізіі ў Беларусі. За журналісцкую дзейнасць была ў снежні 2005 г. выдаленая з Беларусі з забаронайна ўезд.

←Владимир Рылатко: Акция «Беларусь – это мы» – это отчет деятелей культуры и искусств перед своим народом

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика