У Расіі міліцыянер за забойства школьніка атрымаў год калоніі

Источник материала:  
11.02.2010 14:57 — Новости Мира

Суд Рэспублікі Тува (Расія) прысудзіў інспектара дарожна‑патрульнай службы, які застрэліў школьніка і параніў яго сяброўку, да года і трох месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі‑пасяленні.

Былы міліцыянт Борбак‑оол Батр быў прызнаны вінаватым у «прычыненні смерці па неасцярожнасці».

Паводле следства, у кастрычніку мінулага года група інспектараў, у ліку якіх быў асуджаны, спыніла аўтамабіль, за рулём якога знаходзіўся 17‑гадовы школьнік. У адказ на патрабаванне прад’явіць дакументы, школьнік уключыў на аўтамабілі задні ход, пасля чаго інспектар ДПС дастаў зброю і, схапіўшы кіроўцу праз бакавое шкло, стрэліў у яго.

Ад атрыманага ранення школьнік памёр у бальніцы. Куляй, якая прайшла навылет, была паранена 17‑гадовая дзяўчына, што сядзела побач.

←У создателей фильма «Аватар» просит помощи индийское племя

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика