На Філіпінах 200 чалавек абвінавачаныя ў масавых забойствах
09.02.2010 11:53
—
Новости Мира
Абвінавачванні ў забойстве летась 57 чалавек паводле палітычных матываў выстаўленыя кіраўніку ўплывовага клана Андалу Ампатуану‑старэйшаму і яго прыхільнікам.
На думку следства, затрыманыя спрабавалі ліквідаваць канкурэнтаў на выбарах губернатара правінцыі Магінданао.
Падазраваныя ў масакры былі арыштаваныя ў снежні 2009 года ў ходзе спецыяльнай аперацыі арміі і паліцыі.
Ампатуан вядомы як былы саюзнік прэзідэнта краіны Глорыі Аройё.
На Філіпінах пачалася кампанія па выбарах прэзідэнта, якія прызначаныя на травень.