Віктар Юшчанка: Украінцам будзе сорамна за свой выбар

Источник материала:  
07.02.2010 14:22 — Новости Мира

«Украіна павінна навучыцца праводзіць сумленныя і законныя выбары, таму задача № 1 сённяшняга дня — прадэманстраваць украінцам, самім сабе, што мы можам дэмакратычным шляхам перадаваць уладу. Я думаю, што гэта першараднае заданне»,

— заявіў прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка 7 лютага на выбарчым участку ў Кіеве пасля галасавання ў другім туры выбараў кіраўніка дзяржавы.

«Думаю, што ўкраінцам будзе сорамна за свой выбар, але гэта таксама дэмакратыя», — сказаў Юшчанка.

Украінскі прэзідэнт адмовіўся адказваць на пытанні шматлікіх журналістаў.

У першым туры галасавання 17 студзеня Юшчанка заняў пятае месца, набраўшы 5,45% галасоў. У другі тур выйшлі лідэр апазіцыйнай Партыі Рэгіёнаў, былы прэм"ер-міністр Віктар Януковіч (35,32% галасоў) і дзейны кіраўнік урада Юлія Цімашэнка (25,05%).

←ЦИК Украины уже сейчас уверен: победителя объявит только суд

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика