Грыбаўскайтэ прапаноўвае зрабіць больш жорсткім пакаранне для педафілаў
05.02.2010 12:42
—
Новости Мира
У літоўскім парламенце рэгіструюць папраўкі да 153-га артыкула Крымінальнага кодэкса, прапанаваныя прэзідэнтам Даляй Грыбаўскайтэ. Прапаноўваецца зрабіць больш жорсткім пакаранне за разбэшчванне малалетніх дзяцей.
«Дзеючае зараз пакаранне за разбэшчванне малалетніх дзяцей занадта мяккае, і часам не адпавядае цяжкасці злачынства. Практыка паказвае, што ў некаторых выпадках небяспечныя формы псіхалагічнага і фізічнага разбэшчвання дзяцей цяжка адрозніць ад сэксуальнага гвалту».
У прапанаваных папраўках прапанавана ўзаконіць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да 5 гадоў і касуецца магчымасць адкупіцца штрафам.
Узмацненне жорсткасці пакарання адпавядае Канстытуцыі, у якой сказана, што пакаранне павінна быць адэкватна злачынству.