Качынскі выступіў супраць надання Бандэру звання Героя Украіны
![]() korrespondent.net |
«Рашэнне прэзыдэнта Украіны Віктара Юшчанкі аб наданні ўдзельнікам АУН/УПА статуса паўстанцаў, а таксама пасмертнае наданне Сцяпану Бандэру званя Героя Украіны выклікае пратэст прэзідэнта Польшчы Леха Качынскага. АУН/УПА займалася генацыдам польскага насельніцтва на ўсходніх тэрыторыях ІІ Рэчы Паспалітай, падчас якога загінула каля 100 тыс. палякаў», – гаворыцца ў афіцыйнай заяве, распаўсюджанай канцылярыяй прэзідэнта Польшчы.
Лех Качынскі таксама выказаў думку, што бягучыя палітычныя інтарэсы ва Украіне перамагаюць гістарычную праўду і шкодзяць пабудове прыязных суседскіх адносінаў і супрацоўніцтва паміж Польшчай і Украінай.
Нагадаем, што напрыканцы студзеня Віктар Юшчанка адмысловым указам пасмяротна надаў С.Бандэру званне Героя Украіны.
У перыяд з 1941-га па 1959 г. Сцяпан Бандэра быў лідэрам украінскіх нацыяналістаў. За замах на міністра ўнутраных спраў Польшчы Б.Пярацкага ў 1936 годзе трапіў у турму, а затым, за арганізацыю ўкраінскага падполля ў часе вайны, — у нямецкі канцлагер. Пры канцы вайны немцы вызвалілі Бандэру, спрабуючы выкарыстаць яго ў барацьбе супраць Масквы.
АУН/УПА, карыстаючыся падтрымкай украінскага насельніцтва, пачала партызанскую дзейнасць на тэрыторыі Заходняй Украіны.
Улады Украіны з 2005 года, з моманту Аранжавай рэвалюцыі, ставіцца да Бандэры, як да нацыянальнага героя, кіраўніка нацыянальна-вызваленчай барацьбы ўкраінскага народа супраць савецкага таталітарызму і нямецкага нацызму. Ва украінскім грамадстве яго фігуру трактуюць неадназначна.
У Польшчы Бандеру ацэньваюць негатыўна, як знішчальніка палякаў. У 2004 годзе, калі было пачата будаўніцтва велізарнага помніка Бандеру ля былога касцёла Св. Альжбеты ў Львове (пабудаванага польскай суполкай ў пачатку XX стагоддзя), старшыня «Саюза палякаў ва Украіне» назваў гэтыя дзеянні правакацыяй. Помнік быў адкрыты 13 кастрычніка 2007 года і кругласутачна ахоўваецца нарадам міліцыі.
АП, паводле wyborcza.pl