У Літве адмовіліся называць Грузію Georgia
Дзяржаўная камісія па літоўскай мове прыняла рашэнне не называць Грузію Georgia. Старшыня камісіі Ірэна Сметонене заявіла, што яны нават «не дыскутавалі на гэтую тэму».
«Чальцы камісіі адразу ж сказалі, што не ўхваляюць такі варыянт», — адзначыла яна.
«Гэта іх афіцыйная назва. І Грузія, і Джорджыя, і варыянты, якія выкарыстоўваюць у іншых краінах — гэта традыцыйныя назвы краін. На такую дзіўную справу, як змена традыцыйнай назвы на англійскі варыянт Джорджыя, ніхто не адважыўся»,
— дадала Сметонене.
Паводле яе, чальцы камісіі падкрэслілі, што Грузія не мяняе афіцыйнай лацінскай назвы краіны Sakartvelo. Па словах мовазнаўцы, у кожнай краіны ёсць свае традыцыйныя тапонімы. І літоўцаў, Літву ў розных краінах называюць па‑рознаму.
На думку Сметонене, калі б Gruzija стала Georgia, то большасць літоўцаў вымаўляла гэтую назву на англійскі манер — Джорджыя.