У Іжэўску (Расія) 12 дзяцей перарэзалі сабе вены
01.02.2010 10:46
—
Новости Мира
У Іжэўску (Удмурція, Расія) 12 выхаванцаў школы‑інтэрната №2 шпіталізаваныя з перарэзанымі венамі. Дзеці ва ўзросце ад 10 да 17 гадоў зрабілі гэта паводле загаду старэйшага таварыша.
Як высветлілі следчыя, школьны лідэр па мянушцы Рубінчык заявіў, што хоча паглядзець, хто з дзяцей «смелы», і запатрабаваў, каб яны парэзалі сабе вены.
«Хто не мог, Рубінчык сам падыходзіў і рэзаў», ‑‑ сказала крыніца ў праваахоўных органах горада. Там дадалі, што Рубінчык парэзаў вены і сабе, аднак накладваць швы яму не спатрэбілася.