Карупцыянер з імем Берыслаў
29.01.2010 14:53
—
Новости Мира
У пятніцу па абвінавачваннях у карупцыі перад судом паўстаў былы міністр абароны Харватыі Берыслаў Рончавіч.
Яго падазраюць у парушэннях пры набыцці ваенных грузавікоў у 2004 годзе.
Паводле звестак следства, міністр адмяніў тэндэр на набыццё тэхнікі і заключыў пагадненне напрамую з пастаўшчыкамі па цане на 2 млн даляраў вышэй, чым тая, якую прапанавалі пераможцы конкурсу.
Рончавіч абвінавачванні на свой адрас адкідае.