Туск не будзе ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах
28.01.2010 13:22
—
Новости Мира
Прэм’ер‑міністр Польшчы Дональд Туск заявіў, што ён не будзе браць удзелу ў прэзідэнцкіх выбарах 2010 г.
Паводле прэм’ера, у яго па‑ранейшаму «шмат справаў» на цяперашняй пасадзе.
«Я не хачу ўдзельнічаць у гонцы, якая завершыцца ў прэзідэнцкім палацы», ‑ сказаў Туск.
Колькі тыдняў таму аднапартыйцы прэм’ера паведамлялі, што Туск збіраецца ўдзельнічаць у выбарах кіраўніка дзяржавы.