Траволта на сваім самалёце прывёз дапамогу на Гаіці
26.01.2010 15:58
—
Новости Мира
Вядомы галівудскі актор Джон Траволта прыляцеў на аэрадром Гаіці на сваім Boeing 707, каб даставіць дапамогу пацярпелым ад землятрусу. Пры гэтым, актор сам сядзеў за штурвалам свайго самалёта.
![]() |
Паводле словаў прадстаўніка актора Пола Блока, пасля таго як груз будзе перададзены насельніцтву, Траволта з жонкай Келі Прэстан вернуцца ў ЗША.
На борце самалёта знаходзіцца 4 тоны гатовых пайкоў і медыкаментаў. На самалёце таксама прыбылі медыкі і чальцы Царквы саенталогіі, якія будуць аказваць дапамогу на месцы катастрофы.