Эканоміка Літвы выходзіць з крызісу

Источник материала:  
26.01.2010 10:06 — Новости Мира

ВУП Літвы, што летась быў ўпаў на 15,2%, сёлета ўпадзе яшчэ на 0,5%. Але, паводле прагнозаў Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця, што быў апублікаваны ўчора, гэта будзе самы малы спад эканомікі ў краінах Балтыі.

Як сцвярджае банк, спад эканомікі Латвіі ў гэтым годзе складзе 2%, Эстоніі - 1,8%. А летась, паводле ацэнак банкаўскіх аналітыкаў, спады ВУП Латвіі і Эстоніі склалі 17,9% і 14,7% адпаведна.

Аднаўленне эканомік краін Балтыі павінна пачацца ў 2011 годзе. Прагназуецца, што ў наступным годзе рост ВУП Літвы складзе 2,3%, Латвіі — 2,5%, а Эстоніі — 2,7%.

Паводле ацэнкі банка, сукупны спад эканомік краінаў Цэнтральнай Еўропы і Балтыі ў гэтым годзе складзе 1,4%, а супольны рост эканомікі рэгіёну ў наступным годзе будзе блізу 2,8%.

Апроч краін Балтыі ў гэтым годзе ў рэгіёне эканамічны спад будзе назірацца толькі ў Венгрыі (0,6%), а самы хуткі рост будзе дэманстраваць эканоміка Славаччыны — 2,8%.

←Англичане могут попытаться нажиться на предполагаемом разрыве голливудской "золотой пары".

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика