Ці ведае Абама пра існаванне Беларусі?
22.01.2010 21:03
—
Новости Мира
20 студзеня споўніўся год пасьля абраньня Барака Абамы прэзыдэнтам ЗША. Ці апраўдаў новы амэрыканскі лідэр спадзяваньні, што ўскладаліся на яго ва ўсім сьвеце? Ці можна казаць, што “абамаманія” скончылася – як у ЗША, гэтак і ў іншых краінах? Чаму за мінулы год сам Барак Абама ніякім чынам ня выказаў свайго стаўленьня да беларускіх праблемаў? На гэтыя ды іншыя пытаньні ў перадачы “Экспэртыза Свабоды” адказваюць: з ЗША – дырэктар Беларускага інстытуту навукі і мастацтва Вітаўт Кіпель, зь Менску – палітоляг Андрэй Фёдараў.
Цыганкоў: Абраньне прэзыдэнтам ЗША Барака Абамы год таму вылучалася надзвычай высокія спадзяваньнямі, што ўскладаліся на яго як у ЗША, гэтай і ва ўсім сьвеце. Новаму лідэру Злучаных Штатаў давялося сутыкнуцца як з старымі зьнешнепалітычнымі праблемамі (Ірак, Аўганістан), гэтак і новымі – эканамічны крызіс. Як можна ацаніць гэты першы год прэзыдэнцтва? Якія пачуцьці мае цяпер большасьць амэрыканцаў – расчараваньне, спадзяваньне, нездавальненьне?
“Многія цяпер лічаць, што Абама ня быў гатовы кіраваць краінай”
Кіпель: Хачу адразу зазначыць, што моцныя спадзяваньні на Абаму мелі крыху больш паловы насельніцтва ЗША. Астатнія, хто за яго не галасаваў, ставіліся больш стрымана.
“Абамаманію” разьдзімалі лібэральная і левая прэса, тэлевізія – радыё было больш кансэрватыўным. Асноўным тормазам, што стрымлівала тых, хто за яго не галасаваў – гэты чалавек ня мае досьведу весьці дзяржаўны карабель. Ён добра гаворыць, майстар слова, але досьведу ня мае. Год прайшоў, і гэтая скептычная палова павялічваецца.
Многія лічаць, што Абама абапіраецца на выпадковых людзей. У ягоным штабе людзі, якіх ён ня ведаў. І яны яму раяць, што рабіць і як паступаць. Расчараваньня вялікага няма, але многія цяпер лічаць, што Абама ня быў гатовы кіраваць краінай.
Цыганкоў: Магчыма, адным з доказаў таго, што вы казалі, ёсьць наступная навіна – у штаце Масачусетс 19 студзеня на выбарах у Сэнат ад гэтага штату перамог рэспубліканец Скот Браўн. А гэта традыцыйна самы лібэральны штат, 40 гадоў яго прадстаўляў Эдвард Кэнэдзі. Ён нядаўна памёр, і вось замест яго абраны рэспубліканец, які выступае супраць рэформы аховы здароўя. Можа гэтая рэформа якраз і палярызуе амэрыканцаў за і супраць Абамы?
Кіпель: Бясспрэчна, але ня столькі сама рэформа аховы здароўя, колькі тое, што Абама ня зьвяртае дастаткова ўвагі на эканоміку. Калі ён прыйшоў да ўлады, беспрацоўе было 7 працэнтаў, цяпер 10 – афіцыйна, і каля 15-20 – неафіцыйна. Многія амэрыканцы лічаць, што сёньня галоўнае – ня траціць грошы на ахову здароўя, а паправіць эканоміку.
У Масачусетсы месца сэнатару каля 40 гадоў займаў Эд Кэнэдзі. І ўсе казалі, што гэта месца прыналежыць лібэральнага палітыку. Але Браўн сказаў – не, народ будзе вырашаць, каму займаць гэта месца.
“Асаблівых посьпехаў не відаць на Блізкім Усходзе, з Іранам, Паўночнай Карэяй”
Цыганкоў: Андрэй, ці сышла “абамаманія” ў Эўропе? Ці ўдалося новаму прэзыдэнту ЗША вырашыць тыя міжнародныя праблемы, што стаяць перад ЗША?
Фёдараў: Натуральна, такога ажыятажу, які назіраўся падчас абраньня, ужо няма – але няма і вялікага расчараваньня. Сваёй рыторыкай Абама прыцягнуў сымпатыі эўрапейскіх лібэралаў. Але пра дасягненьні казаць пакуль вельмі рана.
Зразумела, за год Абама ня мог вывесьці войскі з Іраку, хаця пачаў нейкія крокі ў гэтым кірунку рабіць. У Аўганістане ён акурат і абяцаў павялічыць кантынгент, што ён і робіць. Асаблівых посьпехаў не відаць на Блізкім Усходзе, з Іранам, Паўночнай Карэяй. Але гэтыя пытаньні стаяць перад ЗША дзесяцігодзьдзямі, і чакаць іх вырашэньня за год не выпадае.
Цыганкоў: Крытыкі Абамы часам кажуць, што ён саступае амэрыканскія пазыцыі. Напрыклад, саступае палестынцам, павітаўся з Уга Чавэсам, не выяўляе цьвёрдасьць з Іранам. Ці сапраўды амэрыканцы лічаць, што Абама не выяўляе дастатковай цьвёрдасьці?
Кіпель: Так, многія так лічаць. Амэрыканцаў “узьдзёрнула” тое, што ён паабяцаў Расеі не разьмяшчаць ў Польшчы і Чэхіі элемэнты супрацьпаветранай абароны. Многія бачаць у ім чалавека, які саступае, слабавольнага палітыка, на якога ўплывае вонкавы ціск. Я з такім поглядам пагаджаюся.
Цыганкоў: Былы прэзыдэнт ЗША Джордж Буш вельмі моцна адгукаўся на беларускую тэматыку – сустракаўся з беларускімі апазыцыянэрамі ў Вашынгтоне, падчас яго прэзыдэнцтва быў прыняты “Акт аб дэмакратыі ў Беларусі”. Але Абама пакуль ніяк не выявіў свайго стаўленьня да беларускай праблематыкі – увогуле слова “Беларусь”, здаецца, ніколі не гучала з ягоных вуснаў.
“Беларусь адышла на пэрыфэрыю міжнародных інтарэсаў ЗША”
Фёдараў: Сапраўды, за мінулы год ніводзін з найвышэйшых кіраўнікоў Адміністрацыі ЗША публічна пра Беларусь не казаў. Ані сам Абама, ані дзяржсакратар Гілары Клінтан, ані віцэ-прэзыдэнт Байдэн. І ў гэтым моцнае адрозьненьне ад палітыкі папярэдняй Адміністрацыі
Вядома, можна казаць пра іншыя вялікія міжнародныя праблемы, але відавочна, што Беларусь адышла на пэрыфэрыю міжнародных інтарэсаў ЗША. Увогуле, можна казаць, што правы чалавека і дэмакратыя зьяўляюцца другаснымі ў цяперашняй замежнай палітыцы ЗША.
Што тычыцца Беларусі, то ЗША, відаць, вырашылі так – мы сваю справу зрабілі, адрэагавалі на тыя крокі ў лібэралізацыі, што былі зробленыя Менскам – і цяпер чакаем, што будзе адбывацца. Будуць нейкія новыя дзеяньні – мы адрэагуем, не – будзем падтрымліваць статус-кво. Гэта відаць і па заявах новага Часовага паверанага ЗША ў Беларусі, якія ён выказваў у інтэрвію.
Цыганкоў: Спадар Кіпель, як беларуская дыяспара ў Амэрыцы ставіцца да таго, што новая адміністрацыя пакуль не выяўляла актыўнасьці ў беларускім пытаньні. Ці ўскладніла гэта тую лябісцкую працу, якую заўсёды праводзіла дыяспара з амэрыканскімі палітыкамі?
Кіпель: Сустрэчы ў Дзярждэпартамэнце ўжо былі. Магчыма, не такія частыя як раней. Але на іх было выказана запэўніваньне, што дэмакратызацыя Беларусі застаецца вельмі важнай задачай. Але я згодны з Андрэем Фёдаравым, што гэта адышло на другі плян для новай адміністрацыі. І ня толькі Беларусь, але і Ўкраіна, балтыйскія краіны, увогуле Ўсходняя Эўропа.