
Сваякі аднаго з самых папулярных аглядальнікаў ва Узбекістане Хайрулы Хамідава заяўляюць, што ён быў арыштаваны.Паводле іх словаў, яго абвінавачваюць у рамках закону па барацьбе з тэрарызмам і распаўсюдзе рэлігійнай літаратуры. Аналітыкі заяўляюць, што папулярнасць Хамідава магла разглядацца ў якасці пагрозы для прэзідэнта Карымава.
Паведамленні пра арышт Хамідава паступаюць на фоне працягу пераследу незалежных журналістаў ва Узбекістане.