Пуцін: На постсавецкай прасторы, на жаль, існуе таталітарызм
22.01.2010 14:34
—
Новости Мира
Палітычная сістэма ў Расіі павінна ўдасканальвацца, аднак нельга дапусціць ні «украінізацыі» палітычнага жыцця, ні таталітарызму. З такой заявай на паседжанні Дзяржрады выступіў прэм’ер-міністр Уладзімір Пуцін. Жывую трансляцыю паседжання вёў тэлеканал «Вести 24»
«Мы ўвесь час павінны думаць над удасканальваннем палітычнай сістэмы Расіі, своечасова ўносіць неабходныя карэктывы, але дзейнічаць, канечне, трэба ў гэтай сферы крайне акуратна – ні ў якім разе не дапусціць украінізацыі палітычнага жыцця Расіі», – адзначыў Пуцін.
Прэм’ер таксама падкрэсліў, што небяспечная і іншая крайнасць – таталітарызм і дэспатызм. «А такое на постсавецкай прасторы таксама, на жаль, існуе», – заявіў Пуцін.