Кіраўнік МЗС Літвы ідзе ў адстаўку за адсутнасць палітычнага дыялогу з Беларуссю

Источник материала:  
21.01.2010 — Новости Мира
Кіраўнік МЗС Літвы ідзе ў адстаўку за адсутнасць палітычнага дыялогу з БеларуссюМіністр замежных справаў Літвы Вігаўдас Ушацкас сыходзіць з пасады. Сёння ён збіраецца занесці заяву аб адстаўцы прэм’ер‑міністру Андрусу Кубілюсу.У сераду недавер міністру выказала прэзідэнт Даля Грыбаўскайтэ. «Прэзідэнт інфармавала, што ў цэлым праца з Ушацксам была няўдалай і бесперспектыўнай», — сказаў прэс‑сакратар Грыбаўскайтэ Лінас Бальсіс.

«Прэзідэнт хоча, каб урад больш працаваў і менш размаўляў. Такая ўстаноўка дзейнічае ў дачыненні ўсіх міністраў. Ведаеце, дыпламатыя і замежная палітыка — гэта тонкая галіна.
Можна ўспомніць некаторыя ўльтыматумы ў адрас суседніх дзяржаў, калі міністр прад’яўляў ультыматум, а прэзідэнт заклікала да палітычнага дыялога», — паведаміў аб прычынах Л.Бальсіс.

Тыдзень назад Вігаўдас Ушацкас уручыў Беларусі ноту, што Генеральная пракуратура адмовілася выдаваць Літве генерала Уладзіміра Усхопчыка. Ушацкас заявіў, што Лукашэнка не выканаў абяцанне, якое даваў падчас свайго прыезду ў Вільню.

Сама Грыбаўскайтэ на гэта адрэагавала наступным чынам:
«У Літвы няма юрыдычных падставаў патрабаваць выдачы Усхопчыка. Па дзейснай дамове Літва не можа патрабаваць экстрадыцыі грамадзяніна Беларусі», — сказала прэзідэнт.
←В Молдове застрелен директор винодельческой компании

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика