Брытанка змагаецца за права насіць крыжык на працы
20.01.2010 14:47
—
Новости Мира
Брытанка Надзя Эвейда чарговы раз падала пазоў супраць кампаніі British Airways. Эвейда змагаецца за права насіць хрысціянскі крыжык на працы.
У 2006 годзе кампанія забараніла Эвейдзе насіць крыжык у аэрапорце Хітроу. Тады брытанка прайграла працэс, аднак атрымала права падаць апеляцыю.
«Для гэтай жанчыны крыжык важны, як хіджабы для іншых людзей у нашай краіне», — заявіла Карына Фергюсан, прадстаўнік праваабарончай арганізацыі Liberty.
«Мы імкнемся да свабоды думкі, сумлення і свядомасці і іх роўнай ацэнцы законам», — дадала яна.