Унук Сталіна адстойвае гонар дзеда
Унук Іосіфа Сталіна, Яўген Джугашвілі, патрабуе ўзбудзіць крымінальную справу супраць супрацоўнікаў СБУ і суддзяў, якія прызналі ягонага дзеда вінаватым ў арганізацыі Галадамора ва Украіне ў 1932-1933 гадах.
Такое патрабаванне ён агучыў у лісце да генпракурора Украіны Аляксандра Мядзьведзька. «Не ўдаваючыся ў сутнасць гэтага ілжывага абвінавачання, больш дарэчнага для галоўнага ворага Сталіна – Гітлера, а не для абвінаваўцы, як бы дэмакратычнай дзяржавы, звяртаю увагу, што нават з фармальнага пункту гледжання ў пачатку 30-х гадоў на тэрыторыі Украіны і ў свеце генацыд не з"яўляўся злачынствам » – заяўляе ўнук Сталіна. «Судзьдзі не маглі не ведаць, што артыкул 442 КК Украіны, якая прадугледжвае пакаранне за генацыд, быў уведзены ва Украіне ў 1990-х гадах і прызначаны для разгляду дзеянняў сучасных лідэраў – Краўчука, Кучмы і Юшчанкі, а не спраў майго ўжо памерлага дзеда» – сцвярджае Яўген Джугашвілі ў адказ на вердыкт Апеляцыйнага суда Кіева ад 13 студзеня гэтага года. «Такім чынам, здзяйсненне маім дзедам якіх-небудзь злачынстваў па законах савецкай і сучаснай Украіны – цынічная выдумка» – заяўляе Джугашвілі.
«Служачыя СБУ і суддзі цынічна абышлі пункт 1 артыкула 7 Еўраканвенцыі аб абароне правоў чалавека, паводле якога ніхто не можа быць асуджаны за дзеянне або за бяздзеянне, якое, згодна дзеючаму законадаўству, на момант учынення не з"яўлялася злачынствам. Прашу супраць асоб, што зганьбілі майго дзеда, узбудзіць крымінальную справу і дамагчыся іх пакарання» – заявіў Джугашвілі ў сваім відэазвароце.
АП, паводле delfi.lt