Януковіч гатовы выконваць лёзунгі аранжавых
18.01.2010
—
Новости Мира
Віктар Януковіч пасьля таго як сталі вядомымі вынікі сацапытаньня “экзыт-пол”, згодна зь якімі ён выходзіць у другі тур выбараў, заявіў, што ён улічыць меркаваньні тых, хто галасаваў супраць яго.
“Я ня супраць тых лёзунгаў, якія абвяшчалі аранжавыя палітыкі. Я буду выконваць іх у сваёй далейшай працы”,-- цытуе Януковіча УНІАН.
Разам з тым Януковіч абяцаў “не паўтараць памылак папярэднікаў” і абавязаўся зрабіць усё, каб краіна стала моцнай і незалежнай ды палепшыць жыцьцё грамадзян. Пры гэтым ворагам нумар адзін ён назваў беднасьць.
“Што датычыць любых перамоваў ці аб’яднаньня з кім-небудзь з кандыдатаў, то гэта справа будучыні. Пройдзе падлік галасоў, давайце пачакаем, тут мала засталося, заўтра раніцай мы будзем мець вынікі, і я хачу сказаць, што ў будаўніцтве краіны, моцнай краіны, знойдзецца месца кожнаму”.